14 студзеня 2024 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Таццяны Міхайлаўны Ходцавай (1929–2021), музейнага работніка, гісторыка, краязнаўца
Таццяна Міхайлаўна Ходцава нарадзілася 14 студзеня 1929 г. у г. Харкаве Украінскай ССР. Калі Тані было два з паловай гады, засталася без мамы. У час Вялікай Айчыннай вайны перажыла нямецка-фашыскую акупацыю. У шаснаццаць страціла бацьку, жыла ў сям’і брата.
2023 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Аркадзя Анісімавіча Крупеннікава (1923–2016), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, гісторыка, стваральніка Музея абароны Брэсцкай крэпасці
Аркадзь Анісімавіч Крупеннікаў нарадзіўся ў 1923 г. у в. Піскома Кавернінскага раёна Ніжагародскай вобласці. У красавіку 1942 г. (тады ён быў вучнем 10-га класа) атрымаў павестку ў ваенкамат і быў накіраваны ў Арзамасцкае кулямётна-мінамётнае вучылішча.
8 лістапада 2016 г. – 60 гадоў з часу адкрыцця Музея абароны Брэсцкай крэпасці, састаўной часткі мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць-герой” (1956)
Музей гераічнай абароны Брэсцкай крэпасці (так пачаткова ён называўся) адкрыты 8 лістапада 1956 года згодна Дырэктыве глаўкома Сухапутных войск Маршала Савецкага Саюза І. С. Конева ад 17 ліпеня 1956 года. У першы дзень работы яго наведалі каля 2500 чалавек. Экскурсаводамі тады былі Таццяна Канстанцінаўна Ніканава, Іван Трафімавіч Касых, Міра Маркаўна Слепакова, Уладзімір Піліпавіч Гаўрасаў.